У Мінску працягвае працу выстава прадпрыемстваў Навабеліцкага раёна г. Гомеля (ГЦ «Першы», пр.Незалежнасці, 134). У павільёне «Гомельшчына стваральная» з 6 па 8 ліпеня 2024 года сваю прадукцыю прадстаўляе ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат». Для наведвальнікаў арганізавана дэгустацыя прадукцыі.
Акрамя таго, свае работы наведвальнікам прадстаўляюць навучэнцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля.