Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб Адміністрацыйных Правапарушэннях
Артыкул 24.23. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў
- Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае удзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя удзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
- Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да ста пяцідзесяці базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
- Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
- Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
- Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
- Дзеі, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароды за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да двухсот базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад двухсот пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.