Дыпломы лаўрэата прэміі «Лідар спажывецкага рынку-2025»
ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» адзначаны дыпломамі лаўрэата за прадукцыю:
1) Маянэз «Правансаль 50»
2) Мыла гаспадарчае цвёрдае 72% і мыла гаспадарчае цвёрдае 65%
3) Мыла туалетное цвёрдае «Сунічнае +», «Ландыш +», «Бэз +», «Кветкавае +», «Ліпавы колер +»
«Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2023
ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» атрымаў дыплом лаўрэата конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2023 года за кетчуп Пяшчотны. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу сярод прадпрыемстваў паўднёва-ўсходняга рэгіёна краіны адбылася 5 красавіка.
Сертыфікат «САМЫ ВЯЛІКІ КАВАЛАК МЫЛА»
Рэкорд зафіксаваны і ўнесены ў КНІГУ РЭКОРДАЎ БЕЛАРУСІ!
Дакладныя памеры рэкорднага мыла!
Мыла гаспадарчае ад ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат»:
— шырыня 202 см
— вышыня 127 см
— глыбіня 90,5 см
— ВАГА 2500 кг
Кніга рэкордаў Беларусі — летапіс лепшых з лепшых нашай краіны.
«Лідэр спажывецкага рынку — 2022»
Цырымонія ўручэння Рэспубліканскай прэміі «Лідэр спажывецкага рынку — 2022» адбылася 14 снежня ў сталічным Прэзідэнт-Гатэлі. ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» прыняў актыўны ўдзел і атрымаў 3 дыпломы і статуэтку за сваю прадукцыю ў Прэміі «Лідэр спажывецкага рынку — 2022»
«Лепшы прадукт-2022»
У рамках 29-й Міжнароднай выставы прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2022», 7-11 лютага 2022 года, праходзіў Міжнародны конкурс «Лепшы прадукт-2022», па выніках якога ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» узнагароджаны сярэбранымі медалямі і дыпломамі Лаўрэата.