Сёння ў Гомелі праходзіць рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». Гэта маштабнае і відовішчнае мерапрыемства, якое адлюстроўвае самабытнасць рэгіёна і аб'ядноўвае людзей з усёй краіны. На агульнай хвалі пазітыву грамадскія дзеячы, актыў прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзны рух і, без сумневу, творчыя прадстаўнікі рэгіёну.
Асноўная пляцоўка разгарнулася ля Лядовага палаца. Працуюць тэматычныя выставы, інтэрактыўныя павільёны, фотазоны. ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» прымае актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.
А ў ГЦ «Крышталь» прайшла дыялогавая пляцоўка ў фармаце медыязаўтрак з удзелам міністра інфармацыі Маркавым Маратам Сяргеевічам і палітычным аглядальнікам Ігарам Турам.