80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Instagram @gjk.by Youtube Facebook Vkontakte Odnoklassniki
Пн-Чц: 8:00-17:00, Пт: 8:00-16:30 Рэспубліка Беларусь, 246021, г. Гомель, вул. Ільіча, 4 sales@gjk.by

9 мая 2025 года — у Рэспубліцы Беларусь святкуюць 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дзень Перамогі ў Беларусі — дзяржаўнае свята, устаноўленае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

Свята Вялікай Перамогі з'яўляецца найважнейшай часткай агульнай гісторыі народаў былога Савецкага Саюза, аб'яднаных імкненнем захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і перадаць яе наступным пакаленням.
Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне была здабытая 9 мая 1945 года. Вайна доўжылася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года.
Беларусы— адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны Нацый. Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Велізарныя былі людскія страты. За гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі ад 2,5 да 3 і больш млн.жыхароў Беларусі.
Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць – яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і.