Злёт маладзёжных саветаў рэгіёна сабраў у абласным цэнтры каля тысячы прадстаўнікоў Студэнцтва, маладых спецыялістаў, членаў грамадскіх арганізацый.
Старт маладзёжнаму форуму далі на плошчы Паўстання ў Гомелі: удзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знаку, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця адстаялі будучыню краіны.
Далей удзельнікам злёту прэзентавалі прамысловы патэнцыял Гомельшчыны: для іх наладзілі экскурсіі па прадпрыемствах.
ААТ "Гомельскі тлушчавы камбінат" прыняў удзел у дадзеным мерапрыемстве, была арганізавана выстава-дэгустацыя прадукцыі.