На ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылога чалавека.
У актавай зале сустрэліся тры пакаленні, якія працавалі і працуюць на прадпрыемстве. У дыскусіі, прысутныя абмяняліся вопытам, успомнілі традыцыі прадпрыемства мінулых гадоў, распавялі аб рабоце прадпрыемства сёння. Для ветэранаў працы моладзь прадпрыемства падрыхтавала творчыя нумары. Мерапрыемства прайшло ў цёплай хатняй абстаноўцы.