«Гомель — маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь — 2025»

Instagram @gjk.by Youtube Facebook Vkontakte Odnoklassniki
Пн-Чц: 8:00-17:00, Пт: 8:00-16:30 Рэспубліка Беларусь, 246021, г. Гомель, вул. Ільіча, 4 sales@gjk.by

З 19 па 21 сакавіка Гомель, горад над Сожам, расчыніў свае дзверы для моладзі з усёй Беларусі, стаўшы сэрцам рэспубліканскага свята «Гомель — маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь — 2025».

Насычаная праграма пагрузіла гасцей у атмасферу інавацый і гісторыі: ад наведвання прамысловых гігантаў, такіх як «Гомсельмаш» і «Спартак», да знаёмства з жамчужынай горада – цудоўным Палацава-паркавым ансамблем. 19 сакавіка набярэжная Сожа, апранутая ў яркія агні, стала эпіцэнтрам моладзевага фестывалю: дыджэі, танцоры, вакалісты, захапляльныя брэйкданс-батлы і феерычнае светлавое шоу стварылі незабыўную атмасферу.

Гомельскі тлушчавы камбінат унёс свой уклад у свята, арганізаваўшы яркую выставу-дэгустацыю, інтэрактыўнае "Кола фартуны" з прыемнымі сюрпрызамі, а таксама займальныя гульні ў гольф і шашкі.