Напярэдадні светлага дня Перамогі, калі ўся Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» выказвае глыбокую павагу да подзвігу герояў. У знак памяці і падзякі, на прадукцыю прадпрыемства – ад любімага маянэзу і кетчупа да незаменнага гаспадарчага і далікатнага дзіцячага мыла – будзе нанесены спецыяльны лагатып, прысвечаны гэтай знамянальнай даце. Няхай гэты сімвал стане напамінам пра мужнасць і стойкасць нашага народа, а таксама пра каштоўнасць міру і свабоды.