Гомель, маладзёжная сталіца-2025, стаў цэнтрам галоўнай Выпускной урачыстасці краіны. У гэты дзень наш горад аб'яднаў 1700 лепшых выпускнікоў Беларусі, іх педагогаў і гасцей, каб разам адзначыць завяршэнне школьнага шляху і пачатак новага раздзела жыцця.
Урачыстая лінейка ля Лядовага палаца стала кульмінацыяй свята.
Тут ушаноўвалі пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і турніраў.
ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» прыняў актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, была арганізавана выстава-дэгустацыя выпускаемай прадукцыі, інтэрактыўная фотазона.
Для лепшых выпускнікоў Беларусі 2025 года празвінеў самы звонкі «Апошні званок».