З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!!!

Instagram @gjk.by Youtube Facebook Vkontakte Odnoklassniki
Пн-Чц: 8:00-17:00, Пт: 8:00-16:30 Рэспубліка Беларусь, 246021, г. Гомель, вул. Ільіча, 4 sales@gjk.by

15 лістапада адбылося ўрачыстае віншаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прадпрыемстваў! За добрасумленную працу і прафесіяналізм работнікі нашага калектыву былі адзначаны высокімі ўзнагародамі! Ад усёй душы віншуем нашых калег!
Хочам сказаць дзякуй за вашу вялікую працу і шчырую любоў да сваёй справы!!!

Паважаныя калегі!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!!!!
Кожны з вас уносіць свой уклад у развіццё нашага прадпрыемства, які дэманструе важкія вынікі, умацоўваючы сваю ролю ў ключавой галіне нацыянальнай эканомікі. Высокі прафесіяналізм, самааддача і адданасць прадпрыемству заслугоўваюць прызнання і шчырай павагі.
Жадаем моцнага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, сіл для новых прафесійных здзяйсненняў і чыстага неба над галавой!!!
З павагай, ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат»