Сёння ў Навабеліцкім раёне горада Гомеля прайшоў семінар для ідэалагічнага актыву на тэму «Аб асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве».
Перад удзельнікамі семінара выступілі:
— намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля Рудзянок Аксана Канстанцінаўна;
— кіраўнік спраў адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля Іванчанка Наталля Аляксандраўна;
— начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі раёна Кот Наталля Станіславаўна;
— начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Харчэўнікава Марына Дзмітрыеўна;
— супрацоўнікі АУС адміністрацыі раёна на тэму «Супрацьдзеянне экстрэмізму».
Намеснік дырэктара ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» Кавалёва Алена Віктараўна падзялілася вопытам арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве, правяла дэгустацыю выпускаемай прадукцыі і экскурсію па прадпрыемстве.