Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак

Instagram @gjk.by Youtube Facebook Vkontakte Odnoklassniki
Пн-Чц: 8:00-17:00, Пт: 8:00-16:30 Рэспубліка Беларусь, 246021, г. Гомель, вул. Ільіча, 4 sales@gjk.by

❄️⛄🛷❄️Ярка, маляўніча, весела і забіяцка!
Слоў, каб перадаць настрой гамяльчан у гэты суботні вечар, можна знайсці нямала. А нагода для радасці — шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных герояў і рысяў — сімвала горада над Сожам.

Сёлета ўпершыню шэсце прайшло па набярэжнай, дзе былі ўсталяваныя казачныя домікі з сувенірнай прадукцыяй, смачнай ежай і напоямі. Фішкай святкавання надыходзячага 2025 года стала алея елак прадпрыемстваў Гомеля і, адпаведна, яны ж выбралі і тэматыку ўпрыгожванняў.
ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» прыняў актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве!

Яшчэ задоўга да шэсця гамяльчане сабраліся ўздоўж ракі, каб сустрэцца з роднымі і сябрамі, зрабіць прыгожыя фота і разам павітаць галоўных герояў навагодніх святаў.
Маршрут пралягаў па ўсёй набярэжнай, а затым па малым мосце праз лебядзіную сажалку ўздоўж палаца Румянцавых і Паскевічаў усе прайшлі на галоўную плошчу Гомеля!🎄⭐