🏆🏆🏆 14 лістапада ў дзяржаўнай установе культуры «Слуцкі гарадскі Дом культуры» адбыўся V Злёт перадавікоў арганізацый, якія ўваходзяць у склад «Белдзяржхарчпрам».
На Злёце былі адзначаны заслугі кіраўнікоў арганізацый і калектываў, якія ўносяць найбольш значны ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці, а таксама ўшанаванне лепшых работнікаў арганізацый ўзнагародамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, Савета Міністраў РБ, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», Мінскага аблвыканкама, Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Работнікі ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» былі таксама адзначаны граматамі.