З 18 па 20 верасня 2024 года ў Гомелі праходзіць XVIII Гомельскі эканамічны форум, у рамках якога стартавала выстава «Прамбудагра».
Выстава «Прамбудагра» праходзіць на двух лакацыях: на адкрытай прасторы па вул.Ланге (насупраць будынка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і ў закрытым памяшканні Гомельскага абласнога АКЦ (вул. Ланге, 17).
18 верасня — пачаў сваю працу III рэгіянальны бізнес-форум «Гомель-Бранск». Бранскую дэлегацыю ўзначальвае спікер аблдумы Валянцін Субот. У складзе дэлегацыі — замгубернатора Галіна Петушкова, чва замгубернатора Дзяніс Амеличев, мэр Бранска Аляксандр Макараў, кіраўнікі выканаўчых органаў улады суб'екта.
Запрашаем усіх наведаць наш стэнд!